Анлайн-заняткі

Лабараторыя цікавых заняткаў на розныя тэмы, якія дадуць магчымасць дзецям дыстанцыйна знаёміцца з роднай мовай, літаратурай, а таксама з культурай ды багатай гісторыяй нашага краю.

Мы працуем з дзецьмі з розным узроўнем валодання беларускай мовы. Гэтыя дзеці вывучаюць беларускую як другую, трэцюю роднай або замежнай.

Мы стараемся стварыць такі фармат, пры якім вучыцца могуць дзеці з рознымі патрэбамі і ў рамках розных адукацыйных праектаў.

У праграме ёсць 7 курсаў:
🔹 родная мова
🔹 родная літаратура
🔹 гісторыя Беларусі
🔹 краязнаўства
🔹 культуралогія
🔹 Чароўнае падарожжа па беларускіх казках

🔹 шахматы



РОДНАЯ МОВА
̰Д̰л̰я̰ ̰с̰а̰м̰ы̰х̰ ̰м̰а̰л̰е̰н̰ь̰к̰і̰х̰ ̰
Нашы самыя маленькія слухачы ў форме гульні папаўняюць лексічны запас, вучацца размаўляць па-беларуску. Кожная сустрэча тэматычная. Дзеткі не толькі вучаць новыя словы, але і разгадваюць загадкі, думаюць і дзеляцца ўласным досведам.

̰В̰у̰ч̰ы̰м̰ ̰л̰і̰т̰а̰р̰ы̰ ̰і̰ ̰ч̰ы̰т̰а̰е̰м̰
Дзеці 6-8 гадоў знаёмяцца з літарамі, вучацца чытаць і пісаць, папаўняюць лексічны запас. На кожнай сустрэчы абавязкова дапамагаюць расказваць гісторыю.

Ч̰ы̰т̰а̰е̰м̰ ̰с̰а̰м̰і̰
Гэты ўзровень для тых, хто літары ведае і вучыцца чытаць больш упэўнена. На сустрэчах мы гуляемся са словамі, знаёмімся з новай лексікай. Дзеткі вучацца змяняць словы ў розных паўсядзённых сітуацыях. Абавязкова на занятках дзеткі дапамагаюць чытаць гісторыю, якую могуць прачытаць яшчэ раз дома і намаляваць малюнак па ёй.

̰В̰у̰ч̰ы̰м̰с̰я̰ ̰р̰а̰з̰м̰а̰ў̰л̰я̰ц̰ь̰
Гэты ўзровень для старэйшых дзетак (8+), якія добра чытаюць, але ім не хапае лексікі, каб размаўляць. Кожная сустрэча тэматычная. Дзеткі знаёмяцца са словамі, змяняюць іх, абмяркоўваюць і вучацца выкарыстоўваць іх у розных сітуацыях. Абавязкова чытаем разам гісторыю, якую пераказваем на наступнай сустрэчы.

Ч̰ы̰т̰а̰е̰м̰,̰ ̰р̰а̰з̰м̰а̰ў̰л̰я̰е̰м̰,̰ ̰в̰у̰ч̰ы̰м̰ ̰г̰р̰а̰м̰а̰т̰ы̰к̰у̰
На гэтым узроўні мы чытаем мастацкую кнігу, абмяркоўваем яе, вучым разам граматычныя правілы ў забаўляльнай форме. А разам з цікавымі дамашнімі заданнямі, дзеці змогуць займацца і дома!

На ўсіх сустрэчах цёплая атмасфера, шмат жартаў, весялосці, анімацыі. Заўсёды дапамагаем адно аднаму, весела бавім час!


РОДНАЯ ЛІТАРАТУРА
На ўроках роднай літаратуры пазнаёмімся з самымі важнымі і цікавымі пісьменнікамі і паэтамі (Багушэвіч, Цётка, Маўр, Караткевіч і многія іншыя). Нас чакае шмат адкрыццяў, заняткі будуць тэатралізаванымі. У кожнага пісьменніка знойдзем яркі твор, які будзем сцэнічна прадстаўляць і разыгрываць.


ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
На ўроках гісторыі будзем разам з археолагамі шукаць скарбы, углядацца ў сляды князя-вакаўлака, разглядаць 7 цудаў Беларусі і адзначаць святы.


КРАЯЗНАЎСТВА
Збіраем заплечнік (бутэрброды, ліхтарык, компас) і рушым на Панямонне! Якія гарады мы з вамі наведаем? Не ведаеце? Не бяда! На ўроках краязнаўства будзем даследаваць гістарычныя рэгіёны Беларусі, зразумеем іх адметнасці і пабачым на ўласныя вочы нашыя культурныя і прыродныя каштоўнасці.


КУЛЬТУРАЛОГІЯ
На занятках мы бяром нейкую адну цікавую асобу, напрыклад Язэпа Драздовіча, і, вывучаючы яго, закранаем гісторыю Беларусі (і слаўных гістарычных дзеячаў: Усяслава Чарадзея, Францішка Скарыну), беларускае дойлідства, літаратуру, касмалогію, мастацтва. За 45 хвілін Вашы дзеці даведаюцца шмат чаго пра беларускую культуру ў займальнай інтэрактыўнай форме.

ЧАРОЎНАЕ ПАДАРОЖЖА ПА КАЗКАХ
Гэта вандроўка па дзівоснаму свету нашых казак, легенд.
Кожную гісторыю тэатралізавана прадстаўляем і разыгрываем. Таксама вялікая ўвага надаецца народным звычаям, традыцыям. На занятках малюем ілюстрацыі да народных гісторый. Вас чакае па-сапраўднаму яркае падарожжа ў свет беларускага фальклору!


ШАХМАТЫ
Вы чулі калі-небудзь, што на менскім замчышчы аднойчы знайшлі шахматнага каня!?
10 стагоддзяў коніку! Гэта сведчыць пра тое, што майстэрства кіраваць войскамі на клятчатай дошцы беларусы ведаюць спрадвеку.І вы можаце навучыць сваіх жэўжыкаў!

Клуб для кемлівых дзяцей “Жэўжык” сумесна са Школай Шахматнага дома стварае групу для дзетак розных узростаў (ад 7 гадоў) і з розных краін свету!

Заняткі два разы на тыдзень па гадзіне.