Сямейны летнік

Сямейны моўны летнік – гэта летнік для бацькоў і дзяцей, які спалучае адпачынак і навучанне. Гэта від адпачынку, які падыходзіць для актыўных сямей, якім цікава рабіць штосьці разам з дзецьмі. 


Навошта сямейны беларускі летнік?
Матывацыя
Стымуляваць і зацікавіць дзяцей размаўляць на роднай беларускай мове. Дзеці, якія жывуць за мяжой, ці дзеці з Беларусі часта пазбаўлены ці маюць вельмі абмежаваны моўны асяродак. Галоўная мэта стварыць такі асяродак у сямейным лагеры. Бо самае лепшае засваенне мовы і развіццё маўлення адбываецца ў жывым асяродку пры паўсядзённых справах, а таксама гульнях, забаўках пры ўзаемадзеянні з іншымі дзецьмі.

Пазітыўны досвед вывучэння беларускай мовы
Таксама вельмі важна, каб дзеці ўбачылі, што на беларускай мове размаўляюць дзеці з розных краін, каб захаваць родную мову. Праграма летніка дазваляе знаёміцца з дзецьмі з іншых краін, агульнай мовай якіх будзе беларуская.

Пазітыўныя эмоцыі
Праграма летніка насычана гульнямі, віктарынамі, квэстамі, актыўнасцямі не толькі для дзяцей, але і бацькоў, якія патрабуюць шмат узаемадзеяння, дапамогі, падчас якіх і будуць развівацца камунікатыўныя навыкі ўсіх удзельнікаў.

Эрудыцыя
Хіба можна вывучаць родную мову без гісторыі і культуры? Падчас знаёмства і вывучэння знакамітых і забытых імён, гістарычных падзей і помнікаў культуры мы адкрыем для сябе цікавую і захапляльную, старажытную і сярэднявечную Беларусь.

Scroll to Top