Альманах “Жэўжык”

У альманаху вы знойдзеце: 
цікавыя моўныя заданні; 
рэбусы, блытанку, словаловы; 
шыфроўку; 
вясёлую матэматыку ды англійскую мову; 
майстар-класы і эксперыменты; 
цікавую гульню-хадзілку! 

У свет ужо выйшла 6 нумароў.  Пяць электронных:  "Гуканне вясны", "Вялікдзень", "Дрэвы",  "Водная сістэма Беларусі" і "Зімовыя святы".  
У снежні 2020 году з'явіўся першы друкаваны наклад (1000 асобнікаў) на тэму "Родная мова".
У лістападзе 2021 году быў надрукаваны другі нумар альманаха пра музычныя інструменты.


Тут можна паглядзець і спампаваць бясплатныя электронныя нумары альманаха "Жэўжык".

Першы нумар быў вельмі простым па вёрстцы і ўсяго на 20 старонак. Прывітальнае слова да чытачоў - ад імя беларускага  хлопчыка з незвычайным імем Жэўжык.
Амаль усё ў альманаху прысвечана тэме птушак і вясны ў Беларусі: расказ пра першых птушак, што вяртаюцца да нас і што такое  вырай; крыжаванка, майстар-клас па лепцы, папяровая самаробка, рэбус, галаваломка. А яшчэ рэцэпт незвычайнай кашы.
Далей будзе болей, будзе весялей! 😉
Першы нумар спампаваць можна тут 
👉 Гукаем вясну разам!

Другі нумар на 20 старонках змяшчае багата пазнавальных матэрыялаў пра адметнасці нашага Вялікадня: валачобніцтва, васолы, гульні ў біткі і пакатушкі.
З'явілася новая рубрыка, што будзе пастаяннай надалей, - "Слоўнік юнага дойліда". На яе старонках чытачы будуць знаёміцца з выбітнымі будынкамі беларускай архітэктуры. Пачалі з нясвіжскага касцёла Божага Цела.
Да велікоднай тэмы яшчэ падрыхтаваны парады па фарбаванні яек і разнастайныя забаўкі (комікс, лабірынт, знаходкі, рэбусы, галаваломка).
Спампаваць другі нумар можна тут 
👉 Рыхтуемся да Вялікадня

"Летні", трэці нумар прысвечаны дрэвам.
У альманаху ўжо можна пабачыць намаляванага галоўнага персанажа.
Дызайн выдання заўважна палепшыўся, а аб'ём вырас да 32 старонак.
У гэтым нумары можна прачытаць пра тое, як захаваць нашы лясныя скарбы. Дазнайцеся, як назваць розныя часткі дрэва, і  зазірніце пад яго кару.
Правядзіце цікавы эксперымент.
Пазнаёмцеся з адным з самых старых драўляных будынкаў Беларусі.
Забаўкі па тэме: словаловы, судоку, блытанка, майстар-клас.
Жэўжыку прыйшлі першыя пытанні ад чытачоў, на якія ён даў адказ.
Яшчэ адна навінка - старонка англійскай мовы.
Спампаваць трэці нумар можна тут 
👉 Дрэвы

Чацвёрты нумар "да дна" раскрывае тэму "Водная сістэма Беларусі". А пад вокладкай размешчаны: 
дзівосныя фотаздымкі беларускай прыроды ад Віктара Малышчыца; 
"Нашы рэкі і вадаёмы: міфічныя і рэальныя"; 
легенды і пабудова вадзянога млына; 
незвычайная шыфроўка пра таямнічае беларускае мора; 
водны эксперымент, адказы на пытанні чытачоў, 
загадкі пра ваду, пастаянныя забаўкі, старонка англійскай мовы.
З'яўляецца першая гульня-хадзілка "Плывём з варагаў у грэкі". 
Новая рубрыка "Вясёлая матэматыка".
І першы святочны конкурс, які прайшоў з добрымі прызамі ад беларускіх  выдавецтваў.
Спампаваць чацвёрты нумар можна тут:
👉 Водная сістэма Беларусі

Пяты нумар з'явіўся зімой і, канечне, расказвае пра зімовыя святы. На старонках "Жэўжыка" вашы дзеці ўбачаць, што матэматыка можа быць вясёлай, а англійская мова святочнай і навагодняй!
У гэтым нумары вы і вашы дзеці даведаецеся:
як са шкарпэткі можа атрымацца снегавік, 
зможаце зрабіць штучны снег дома, 
прыгатуеце імбірнае печыва, 
пагуляеце ў гульню ўсёй сям'ёй, 
а таксама знойдзеце мора цікавостак, забавак, заданняў!!
Пампуйце наш зімовы нумар вось тут
👉 Зімовыя святы

У снежні 2020 года мы выдалі шыкоўны дзіцячы альманах "ЖЭЎЖЫК".  
На калядныя і навагоднія святы амаль увесь наклад раскупіўся. Зараз па некалькі асобнікаў засталіся толькі ў Акадэмкнізе, Інтэрнэт-кнігарня Knihi.by і інтэрнэт-краме МОЙ МОДНЫ КУТ! 
Дадрукоўкі накладу пакуль не плануецца!
 "Жэўжык" — першы друкаваны альманах прысвечаны беларускай мове. 
На 36-ці поўнакаляровых старонках вялікага фармата, якія надрукаваныя на шчыльнай крэйдаванай паперы, дзеці знойдуць:
цікавыя моўныя заданні, крыжаванкі, рэбусы, цікавінкі, вясёлую матэматыку, майстар-класы па вырабу ўпрыгожванняў і па кулінарыі, гульню-хадзілку і шмат-шмат цікавага!

У лістападзе 2021 года мы выдалі "ЖЭЎЖЫК. МУЗЫЧНЫЯ ІНСТРУМЕНТЫ".  
"Жэўжык. Музычныя інструмены" — альманах прысвечаны музычным інструментам. 
На 52-х поўнакаляровых старонках вялікага фармата, якія надрукаваныя на шчыльнай крэйдаванай паперы, дзеці знойдуць:
цікавыя моўныя заданні, крыжаванкі, рэбусы, цікавінкі, вясёлую матэматыку, майстар-класы па вырабу музычных інструментаў і па кулінарыі, гульню-хадзілку, комікс і шмат-шмат цікавага!
Набыць можна тут Інтэрнэт-кнігарня Knihi.by 
Паслухаць, як гучыць:
Дуда 
Колавая ліра 
Дудачка, жалейка 


У снежні 2022 года з'явіўся новы творчы сшытак з цікавосткамі і заданнямі!!
Поўнакаляровы сшытак на 36 старонках з заданнямі, цікавінкамі і незвычайнымі фактамі!! 
З такім сшыткам можна файна бавіць час халодным зімовым вечарам як дзеткам, так і дарослым!
Зімовы сшытак ад Жэўжыка цудоўны творчы падарунак для кожнага! Каб набыць, тржба напісаць на электронную пошту belskolka@gmail.com.