Спіс кніг для малодшых школьнікаў

А ці было ў вас у дзяцінстве таемнае месца, дзе вы чыталі кнігі? На дрэве, у буданчыку з галінак ці наўпрост пад коўдрай на ложку. Месца, дзе вы перажывалі розныя прыгоды з героямі кніг, вандравалі, шукалі скарбы і даведваліся нешта новае і незвычайнае.
Для вашых дзетак мы падрыхтавалі спіс кніг, каб і яны мелі магчымасць паглыбіцца ў неверагодны свет фантазіі, прыгод і сяброўства!
Кнігі мы ўмоўна раздзялілі па ўзросце 6-9 гадоў і 9-12 гадоў. Але любімыя кнігі мы можам чытаць у любым узросце 😉
Прыемнага вам чытання!🙂
P.S. Калі вы лічыце, што нейкая кніга не падыходзіць у прапанаваную намі катэгорыю, напішыце нам і мы зменім. 🙂

Scroll to Top