Збіраем заплечнік (бутэрброды, ліхтарык, компас) і рушым на Панямонне! Якія гарады мы з вамі наведаем? Не ведаеце? Не бяда! На ўроках краязнаўства будзем даследваць гістарычныя рэгіёны Беларусі, зразумеем іх адметнасці і пабачым на ўласныя вочы нашыя культурныя і прыродныя каштоўнасці.